Расія падтрымлівае патрабаванні ЕС да ўладаў Беларусі

13.01.2011 14:11
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 13 студзеня заявіў, што кансэнсусная рэзалюцыя Рады Еўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжання Расіі і "ўсіх іншых дзяржаў Рады Еўропы". Кіруючы орган Рада Еўропы — камітэт міністраў даслаў беларускім уладам афіцыйны запыт з патрабаваннем вызваліць арыштаваных лідараў апазіцыі, праваабаронцаў і журналістаў, а таксама растлумачыць падставы іх затрымання.

Кіраўнік МЗС Расіі паведаміў, што большасць расійцаў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у цяперашні час ужо вызваленыя. «Двое з іх былі зноў арыштаваныя, ім прад’яўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Супрацоўнікі амбасады Расіі ў Мінску знаходзяцца з імі ў пастаянным кантакце», — цытуе Сяргея Лаўрова ІТАР-ТАСС.

Лаўроў: расійскіх палітыкаў на інаўгурацыю Лукашэнкі не запрашалі

Сяргей Лаўроў таксама паведаміў, што нікога з расійскіх палітыкаў або афіцыйных асоб на інаўгурацыю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі не запрашалі, перадае РИА «Новости».

«Не ведаю, шчыра скажу, якая пратакольная практыка ў Беларусі. У нас замежных прадстаўнікоў на інаўгурацыю прэзідэнта, напрыклад, не запрашаюць. Так што я не чуў аб тым, што кагосьці з Расіі запрашалі на інаўгурацыю», — распавёў Сяргей Лаўроў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дакладная дата інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, 19 снежня пераабранага на чацверты тэрмін, пакуль не вядомая. Пасля выбараў кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла, што інаўгурацыя прэзідэнта можа быць прызначана на 14 студзеня 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки