Расія аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

13.06.2011 09:10
Архив Редакция

З 00:00 13 чэрвеня расійскае ААТ "Интер РАО ЕЭС" аднавіла аб'ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь. Пра гэта распавялі ў ДВА "Белэнерга". Такім чынам, агульны працэнт паставак ААТ "Интер РАО ЕЭС" у балансе сутачнага энергаспажывання краіны падняўся з 7% да ранейшых 12%.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, запазычанасць Беларусі перад Расіяй за пастаўленую электраэнэргію складае каля 1,5 млрд расійскіх рублёў. Яна ўтварылася з-за адсутнасці валюты для аплаты паставак у беларускага боку. 9 чэрвеня ААТ «Интер РАО ЕЭС» знізіла аб’ём паставак электраэнергіі ў Беларусь.

10 чэрвеня па выніках сустрэчы прадстаўнікоў ДВА «Белэнерга» і ААТ «Интер РАО ЕЭС» быў падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязуецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки