Пратасевіч ўхваліў запрашэнне экспертаў АБСЕ для расследавання смерці Бябеніна

10.09.2010 16:11
Архив Редакция

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч павітаў рашэнне беларускіх уладаў запрасіць экспертаў-крыміналістаў АБСЕ для расследавання прычынаў смерці журналіста Алега Бябеніна. Еўрапейскі парламентары таксама выказаў надзею на тое, што "такая практыка распаўсюдзіцца і на выпадкі выкрадання вядомых грамадскіх дзеячаў".

«Гэты беспрэцэдэнтны крок беларускага ўраду дэманструе гатоўнасць правесці традыцыйнае для сучасных краінаў празрыстае і незангажаванае расследаванне», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве дэлегацыі Еўрапарламенту, распаўсюджанай 10 верасня, перадае БелаПАН.

Прадстаўнік Еўрапарламенту таксама выказаў спачуванні сям’і і сваякам Алега Бябеніна ў сувязі з яго заўчаснай смерцю.

Как вам новость?
Головоломки