П'яны мужчына з'ехаў ад ДАІ на чужым аўто і забіў пасажыра таксі

24.03.2011 15:05
Архив Редакция

Уначы 24 сакавіка ў цэнтры Мінску адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне. Як паведамілі ў ДАІ Цэнтральнага раёна Мінску, у выніку аварыі мужчына, які кіраваў не сваім аўтамабілем BMW, урэзаўся ў таксі, чаму пасажыра таксі выкінула з машыны. Ад атрыманых траўмаў пасажыр таксі сканаў на месцы. Пасля высвятлілася, што вінаваты ДТЗ знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Паводле інфармацыі ДАІ, першапачаткова мужчына ехаў у BMW разам з жанчынай, якая і кіравала аўтамабілем. На плошчы Перамогі іх спыніў нарад ДПС для праверкі дакументаў. Калі жанчына выйшла з машыны, пасажыр перасеў на кіроўчае месца і па нейкай прычыне з’ехаў, перадае Abw.by.

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова BMW ўрэзалася ў таксі, у якім знаходзіліся вадзіцель і пасажыр. Па словах відавочцаў, удар быў такой сілы, што аўтамабілі раскідала па ўсім перакрыжавання. Па дадзеным факце вядзецца разбіральніцтва.

Как вам новость?
Головоломки