ПБНФ: "Чарнобыльскi шлях" ператварыўся ў рытуальную акцыю

15.04.2010 17:05
Архив Редакция

Партыя БНФ адмовілася ад арганізацыі 26 красавіка ў Мінску традыцыйнага шэсця "Чарнобыльскi шлях". Заяўку на правядзенне шэсця сёлета падалі актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Актывісты ж Партыі БНФ замест удзелу ў "Чарнобыльскiм шляху" плануюць ушанаваць памяць ахвяр катастрофы наведваннем раёнаў, найболей пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Пра змену стратэгіі правядзення чарнобыльскіх мерапрыемстваў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае БелаПАН. «Нажаль, у апошнія гады «Чарнобыльскi шлях» ператварыўся ў рытуальнае мерапрыемства, на якое прыходзяць усе, ад ультраправых, да анархістаў. Аднак яны займаюцца не праблемамі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а проста самарэкламай. І мы не жадаем збіраць людзей для іх рэкламы», — заявіў лідар ПБНФ.

Як раней паведамляў Тэлеграф, заяўку на правядзенне акцыі апазіцыі «Чарнобыльскi шлях» у Мінгарвыканкам падаў аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД). Сёлета БХД запланавала збор удзельнікаў акцыі 26 красавіка а 18:00 на пляцоўцы перад будынкам прэзідыума Акадэміі навук. Пасля гэтага апазіцыянеры маюць намер прайсці маршам да Кастрычніцкай плошчы і правесці там мітынг.

Как вам новость?
Головоломки