Падлетка са Светлагорска асудзілі за згвалтаванне трох мужчын

24.03.2010 15:25
Архив Редакция

У пракуратуры Светлагорскага раёна Гомелю паведамілі, што мясцовага падлетка прысудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі за здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні трох мужчын — 18, 54 і 60 гадоў.

Па словах праваахоўных органаў, пацярпелыя сцвярджаюць, што ўвечары 14 лістапада ў хаце райцэнтра, дзе пражывае адзін з іх, 16-гадовы вучань старэйшых класаў збіў мужчын і, пагражаючы фізічнай расправай, здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнік пракуратуры Светлагорскага раёна адзначыў, што двое з пацярпелых, 1956 і 1949 гадоў нараджэння, вялі асацыяльны лад жыцця.

Как вам новость?
Головоломки