Наркакур'ер з Беларусі пры затрыманні аказаў супраціў

06.10.2010 17:11
Архив Редакция

Памежнікі Луцкага атрада і супрацоўнікі ўкраінскай мытні ў пункце пропуску «Пішча» 5 кастрычніка затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў ва Украіну наркотыкі. Мужчына аказаў супраціў назіральнай групе, у выніку чаго на парушальніка прыйшлося надзець кайданкі, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Украіны.

Памежнікі вывелі аўтамабіль Volkswagen з «зялёнага калідора» для падрабязнага агляду, паколькі ў адносінах да ўладальніка машыны вартавыя парадку мелі папярэднюю інфармацыю аб магчымай датычнасці да ўвозу наркотыкаў.

Падчас правядзення агляду сабака падаў сігнал кінолагу аб тым, што ў торбе беларуса ёсць наркотыкі. Шэсць поліэтыленавых скрыначак з шасцю грамамі парашку (па папярэдніх дадзеных, амфетаміну) мужчына схаваў ва ўпакоўцы гігіенічных сурвэтак, а тры грамы марыхуаны — у скрынку з-пад лекаў.

Беларуса затрымалі да разгляду справы ў судзе, дзе парушальнік будзе адказваць не толькі за перапраўку наркотыкаў, але і за непадпарадкаванне вартавым парадку.

Как вам новость?
Головоломки