Нацбанк забярэ лішнія грошы ў банкаў

02.09.2010 09:42
Архив Редакция

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь мае намер адабраць максімум лішніх рублёвых сродкаў з банкаўскай сістэмы. Для гэтага Нацбанк прызначыў на 2 верасня 805-й выпуск кароткатэрміновых аблігацыяў уласнай эмісіі. Аб'ём эмісіі абвясцілі адкрытым, сродкі плануецца адбіраць пад 8,81% гадавых на тэрмін 28 дзён.

Звычайна крэдытная эмісія, якая праводзіцца Нацбанкам для падтрымкі праграмаў, шт орэалізуюцца, ажыццяўляецца пад 1% гадавых, паведамляе АФН.

Как вам новость?
Головоломки