Нацбанк: у 2011 годзе курс рубля будзе вагацца ўмерана

12.11.2010 08:47
Архив Редакция

Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч падчас свайго дакладу прэзідэнту краіны запэўніў Аляксандра Лукашэнку ў тым, што да канца 2010 і ў 2011 годзе рэзкіх ваганняў курсу рубля не адбудзецца. Па словах кіраўніка НББ, курс нацыянальнай валюты будзе вагацца ўмерана.

Таксама Пётр Пракаповіч адзначыў, што ў гэтым годзе стабільнасць беларускага рубля забяспечыць атрымалася. Паводле яго слоў, ваганні нацыянальнай валюты ў адносінах да кошыка валют былі ў межах 5% (1% у бок ўмацавання і 4% у бок патаннення), перадае БелТА.

Тое, што стабільнасць рубля захаваецца як да канца 2010 года, так і на працягу 2011 года, на думку старшыні Нацбанка, пацвярджаецца ростам золата-валютных рэзерваў Беларусі. На 1 лістапада 2010 года міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным вызначэнні склалі 6,365 млрд. даляраў, што амаль на 400 млн. даляраў больш, чым на пачатак года. Такая сітуацыя з ЗВР захаваецца да канца 2010 года, запэўніў Пётр Пракаповіч.

Как вам новость?
Головоломки