Нацбанк прывяжа стаўку рэфінансавання да інфляцыі

19.04.2011 16:02
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі будзе фармаваць ўзровень стаўкі рэфінансавання паводле тэмпу росту інфляцыі. Пра гэта 19 красавіка падчас брыфінгу ў Мінску заявіў першы намеснік старшыні праўлення НБРБ Мікалай Лузгін. "Усталяванне стаўкі рэфінансавання будзем разглядаць з пункту гледжання не толькі фактычных, але і чаканых тэмпаў інфляцыі", — адзначыў ён.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 16 сакавіка стаўка рэфінансавання павысілася на 1,5% да 12%, а 20 красавіка яна будзе раўняцца ужо 13%. «У далейшым мы будзем глядзець зыходзячы з сітуацыі, як яе рэгуляваць», — цытуе Мікалая Лузгіна БелаПАН. Паводле яго слоў, рэгуляванне стаўкі рэфінансавання ажыццяўляецца як мера ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі.

Для дасягнення гэтай мэты Нацбанк таксама павысіў працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў з 16% да 18%, па аўкцыённых аперацыях рэгулявання ліквіднасці — з 11% да 17,5%, а па двухбаковых ўгодах своп — з 11% да 17%.

Акрамя таго, змены закранулі і разлік рэзервовых патрабаванняў. Так, нарматыў абавязковых рэзерваў па прыцягнутых сродках юрыдычных асобаў у нацыянальнай і замежнай валюце для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый увесь люты быў павышаны з 6% да 9%.

Как вам новость?
Головоломки