Нацбанк можа перавесці бізнэс толькі на безнаяўны разлік

04.03.2010 18:07
Архив Редакция

Нацыянальны Банк Беларусі атрымаў права ўсталёўваць не толькі парадак, але і памер разлікаў наяўнымі паміж юрыдычнымі асобамі. Адпаведны загад №111 падпісалі першага сакавіка 2010 года. Новыя паўнамоцтвы дазволяць галоўнаму банку краіны з часам рэалізаваць сваю ідэю пра пераход на разлікі паміж юрыдычнымі асобамі толькі ў безнаяўнай форме.

У адпаведнасці з пунктам чатыры ўказу №359 ад 2000 года, разлікі паміж юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца ў рублях наяўнымі грашовымі сродкамі ў парадку, у тым ліку памерах, вызначаных Нацыянальным банкам, паведамляе АФН.

Прадстаўнікі Нацыянальнага банка адзначылі, што ў тых выпадках, калі выкарыстанне аплатных даручэнняў будзе тэхнічна немагчымым ці немэтазгодным, Нацбанк будзе настойліва рэкамендаваць выкарыстанне банкаўскіх картак.
 

Как вам новость?
Головоломки