У апошні час у шэрагу СМІ са спасылкай на крыніцы ў банкаўскіх колах перыядычна з'яўляецца інфармацыя пра нібыта поўнае спыненні аперацый на пазабіржавым сегменце валютнага рынку Беларусі. У сувязі з гэтым Нацыянальны банк заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
«Больш за тое, дадзеныя справаздачнасці аб аперацыях на валютным рынку, якія штодня накіроўваюцца банкамі ў Нацыянальны банк, сведчаць аб тым, што аб’ём аперацый суб’ектаў гаспадарання пастаянна павялічваецца», — адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі НББ.
Так, па дадзеных Нацбанка, у студзені-траўні сярэднедзённы аб’ём продажу і пакупкі замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання на ўсіх сегментах валютнага рынку склаў 140,3 млн даляраў, што на 11,3% вышэй, чым у аналагічным перыядзе 2010 года. У траўні гэтага года гэты паказчык склаў 139,9 млн даляраў, у тым ліку з 25 па 31 траўня, г.зн. пасля ўвядзення двухпрацэнтнага абмежавання на адхіленне курсаў заключаных угодаў ад афіцыйнага курсу і зніжэння курсу нацыянальнай валюты, — 161,0 млн даляраў.
«Пры гэтым на пазабіржавым сегменце валютнага рынку па аперацыях суб’ектаў гаспадарання сярэднядзённы зварот склаў: у студзені-траўні — 80,1 млн даляраў, у траўні — 85,8 млн даляраў, з 25 па 31 траўня — 102,4 млн даляраў», — заявілі ў НББ.
Рост аб’ёмаў аперацый непасрэдна звязаны з павелічэннем валютнай выручкі, якая паступае ў краіну, гаворыцца ў каментары Нацбанка. Па папярэдніх дадзеных, аб’ём паступлення ў краіну валютнай выручкі за студзень-красавік у адносінах да аналагічнага перыяду 2010 года вырас на 61% — з 7,94 да 12,79 млрд даляраў у эквіваленце. У выніку ў красавіку, упершыню за доўгі час, аб’ём валютнай выручкі, што паступіла ў кріну, перавысіў аб’ём плацяжоў за імпарт тавараў і паслуг.
Зводная інфармацыя аб аб’ёмах аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынка рэгулярна публікуецца Нацыянальным банкам ў статыстычных зборніках і на афіцыйным сайце.