МЗС Украіны параўнаў Лукашэнку з дыктатарам Франкам

11.02.2011 11:28
Архив Редакция

Дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын раскрытыкаваў заявы праціўнікаў украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча аб тым, што той стаў падобны ў сваёй палітыцы да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго слоў, паміж кіраўнікамі дзяржаў ёсць вялікая розніца — першы больш падобны на прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя, другі — на іспанскага дыктатара Франсіска Франка. 

«Дваіх вінавацілі ў непавазе дэмакратычных нормаў. Але Франка хацеў захаваць мінулае, дэ Голь жа спрабаваў пабудаваць будучыню», — заявіў Алег Валошын у сваім артыкуле ў выданні EUobserver.

Даведка Тэлеграфа: Франсіска Франка прыйшоў да ўлады ў выніку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936-1939 гадоў. Кіраўніком дзяржавы ён заставаўся да самай сваёй смерці ў 1975 годзе. Паводле розных крыніц колькасць ахвяраў яго рэжыму налічвае ад 50 тыс. да 200 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки