МЗС Расіі дамогся вызвалення ўсіх затрыманых у Мінску расійцаў

30.12.2010 09:00
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Расіі дамаглося вызвалення ўсіх расійскіх грамадзян, затрыманых у Мінску падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту, што адбылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Як паведамілі 29 снежня ў МЗС Расіі, дваіх затрыманых расійцаў вызвалілі ў сувязі з заканчэннем тэрміну адміністрацыйнага арышту, яшчэ дзевяць адпусцілі датэрмінова.

Як раней перадаваў Тэлеграф, падчас несанкцыянаванага мітынгу ў Мінску 19 снежня было затрымана 639 чалавек. Сярод іх былі лідары беларускай апазіцыі, былыя кандыдаты ў прэзідэнты, іх давераныя асобы, а таксама беларускія і замежныя журналісты. Акрамя таго, сярод затрыманых было 11 грамадзян Расіі.

За ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу траіх з іх асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, васьмярых — на 15 сутак. Мінскі гарадскі суд 27 снежня адхіліў хадайніцтва аб датэрміновым вызваленні грамадзян Расіі.

Міністэрства юстыцыі Беларусі, у сваю чаргу, 29 снежня апублікавала каментар з нагоды сітуацыі з затрыманнем грамадзян Расіі. «У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі наша краіна валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі», — падкрэслілі ў мінюсце.

Как вам новость?
Головоломки