МЗС: арыштаваных у Грузіі беларусаў хутка выпусцяць на волю

21.10.2010 17:19
Архив Редакция

У найбліжэйшыя дні беларускія грамадзяне, якія былі затрыманыя ў Грузіі пасля наведвання Абхазіі, будуць вызваленыя. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. "Знешнепалітычнае ведамства Беларусі падключылася да вырашэння праблемы, звязанай з затрыманнем беларускіх грамадзян, адразу ж пасля атрымання інфармацыі па гэтай справе ў пачатку кастрычніка", — сказаў ён.

«Намі былі арганізаваны кантакты і кансультацыі па дыпламатычных каналах з кампетэнтнымі органамі Грузіі», — дадаў Андрэй Савіных, перадае БелТА.

«Сёння ў нас ёсць усе падставы меркаваць, што пытанне будзе канчаткова вырашана ў найбліжэйшыя дні, і беларускія грамадзяне будуць вызваленыя», — адзначыў прадстаўнік МЗС.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, грамадзяне Беларусі, муж і жонка Сямён і Ірына Дзячок з Берасця, былі арыштаваныя грузінскай паліцыяй за «незаконнае знаходжанне на акупаванай Расіяй тэрыторыі Абхазіі». Як паведаміў сябар сям’і Дзмітрый Дардзюк, пару арыштавалі пры спробе патрапіць з Абхазіі ў Грузію. З 2 кастрычніка беларусы знаходзяцца ў грузінскай турме.

Как вам новость?
Головоломки