Місія АБСЕ прыступіць да доўгатэрміновага назірання за выбарамі ў лістападзе

19.10.2010 16:16
Архив Редакция

Місія АБСЕ прыступіць да доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі з сярэдзіны лістапада. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. "Місія АБСЕ праінфармавала Беларусь аб тым, што ў сярэдзіне лістапада 40 доўгатэрміновых назіральнікаў пачнуць працу ў нашай краіне", — удакладніў прадстаўнік ЦВК.

«У дзень выбараў 19 снежня АБСЕ плануе накіраваць у Беларусь каля 400 міжнародных назіральнікаў», — дадаў Мікалай Лазавік, перадае БелТА.

«Доўгатэрміновае назіранне прадстаўнікоў АБСЕ будзе заключацца ў вывучэнні сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне, выбарчага заканадаўства і практыкі яго прымянення, у маніторынгу асвятлення кампаніі ў СМІ, кантролі за ходам агітацыйнай кампаніі», — адзначыў прэс-сакратар ЦВК.

Пры гэтым Мікалай Лазавік патлумачыў таксама, што «у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі міжнародныя назіральнікі маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій усіх узроўняў, сустракацца з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі, прадстаўнікамі партый і грамадскіх аб’яднанняў».

Прадстаўнік ЦВК таксама паведаміў, што цяпер працягваецца накіраванне мясцовых назіральнікаў у тэрытарыяльныя камісіі. «Выбарчыя камісіі ўжо акрэдытавалі 267 нацыянальных назіральнікаў, у ліку якіх 23 прадстаўнікі ад палітычных партый, 149 — ад грамадскіх аб’яднанняў, 29 — ад працоўных калектываў, 66 — ад грамадзян», — канстатаваў Мікалай Лазавік.

Как вам новость?
Головоломки