Мінскія ўлады назвалі несумленных забудоўшчыкаў

07.06.2010 12:43
Архив Редакция

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт апублікаваў пералік несумленных арганізацый, якія няякасна, а таксама не ў поўнай меры выконваюць свае абавязацельствы па будаўніцтве і ўводу жылых дамоў. Так, у пераліку фігуруюць назвы 17 арганізацый, сярод якіх Бабруйскае УКПП КЖІ, ЗАТ «Аўтапрывал», ТДА «Вытворча-інвестыцыйная група», ТДА «Перспектыва-ІнвестСтрой».

У спіс несумленных забудоўшчыкаў мінскія ўлады занеслі таксама ГА «МЖК», ТАА «Прынком-строй», СТАА «Архітэкс», СТАА «Кравіра», СП «Бетатрон-Інжынерынг», ПУП «Забудова-будкомплекс», ТДА «Юрдытайм», ТАА «СістемаБудзберажэнняў».

Акрамя названых арганізацый, Мінгарвыканкам аднёс да ліку несумленных арганізацый: ЗАТ «Белфінінвест», ААТ «Трэст Белстромрамонт», УП ТАА «Еўрааўта», ЗАТ «Гандлёвы дом на танкавай» і ТАА «Мегаполіс».

Акрамя таго, мінскія ўлады апублікавалі пералік падрадных арганізацый, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылых дамоў з парушэннем нарматыўных тэрмінаў і з нізкім узроўнем якасці працы.

Сярод іх значацца ААТ «Трэст Белстромрамонт», ААТ «Трэст Белтрансбуд», ТАА «Облік», ЧТСУП «ОСК-Сэрвіс», ТДА «Армеец», ТАА «Мантажбудкомплекс», Філіял «Будтэх-індустрыя» УП «Будтэх», ТАА «Будгорадінвест», ТАА «Бел ТАСП», СРУП «Бабруйскі домабудаўнічы камбінат», Бабруйскае УКПП «Камбінат жалезабетонных вырабаў», ТАА «Тэхбудрэсурс», а таксама турэцкая арганізацыя ТАА «Eris Uluslararasi Ticaret ve Insaat Yatirum Limited Sirketi».

Как вам новость?
Головоломки