Мінсельгасхарч: АПК павінен трымацца на інавацыях

05.01.2011 16:50
Архив Редакция

У 2011-2015 гадах для аграпрамысловага комплексу (АПК) Беларусі павінна быць створана інавацыйная база. Пра гэта 5 студзеня на рэспубліканскай нарадзе па праблемах фермерскіх гаспадарак заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы. Па яго словах, у цяперашні час АПК становіцца самавітым пастаўшчыком валюты для дзяржавы.

Міхаіл Русы праінфармаваў аб тым, што ў Беларусі напрацаваны і прынята 17 праграмаў у галіне сельскай гаспадаркі, якія плануецца рэалізаваць у найбліжэйшыя пяць гадоў. Акрамя таго, міністр сельскай гаспадаркі адзначыў, што Дырэктыва № 4, ухваленая 31 снежня 2010 года прэзідэнтам, дапаможа фермерам вырашыць праблемы з арэндай пустуючых будынкаў і збудаванняў, а таксама спросціць вырашэнне зямельных пытанняў, даступнасці крэдытных рэсурсаў і доступу на рынкі збыту, перадае БелТА.

Акрамя таго, Міхаіл Русы заявіў, што праблемы фермерскіх гаспадарак будуць таксама вырашацца дзякуючы праграме развіцця і падтрымкі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак на 2011-2015 гады, якая павінна быць прынята ў найбліжэйшы час.

Как вам новость?
Головоломки