МНС: падчас паводкі могуць пацярпець 77 населеных пунктаў

04.03.2010 16:51
Архив Редакция

Міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў заявіў, што падчас паводкі ў Беларусі могуць пацярпець 77 населеных пунктаў. Міністр падкрэсліў, што гэты прагноз пры самай дрэннай сітуацыі. Па словах Энвера Барыева, беларускія выратавальнікі рыхтуюцца эвакуяваць да чатырох тысяч чалавек.

«Усяго па краіне сітуацыя вясновай паводкі можа закрануць 77 населеных пунктаў, у якіх пражывае 54,909 тыс. чалавек. Падтапленне магчыма на 1,948 тыс. падворках. Па прагнозах, магчыма падтапленне ў дзевяці месцах участкаў дарог», — адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусi”.

Па словах Энвера Барыева, Мінску і сталічным рэгіёну вясновая паводка затапленнем не пагражае.
 

Как вам новость?
Головоломки