Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ларыса Яшкова 17 сакавіка падчас online канферэнцыі заявіла, што пенсіі ў краіне будуць павышацца, але казаць аб нейкіх канкрэтных тэрмінах павышэння пакуль яшчэ рана.
Па словах прадстаўніцы мінпрацы, у апошні раз памеры пенсій павышалі зусім нядаўна — у лістападзе 2010 года, прычым адразу на 10%. У цэлым жа за мінулы год пенсіі раслі тройчы, перадае БелТА.
Ларыса Яшкова таксама адзначыла, што за апошнія пяць гадоў пенсіі ў Беларусі з улікам інфляцыі выраслі больш чым у 1,6 разы ў рэальным выразе.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей