Мінгарвыканкам дапаможа толькі 72 з 503 падманутых дольшчыкаў

13.10.2010 11:44
Архив Редакция

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў 72-м з 503 грамадзян, якія пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў супрацоўнікаў кампаніі-забудоўшчыка "Террастройинвест", будаваць новыя кватэры на льготных умовах. Гарадскія ўлады дазволілі пацярпелым будаваць жыллё па больш нізкай цане або з прыцягненнем ільготных крэдытаў.

Як паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Шэршань, парадак уключэння падманутых дольшчыкаў ў спісы на льготнае крэдытаванне ўзгоднены з прэзідэнтам. «Уключаюцца ў спісы тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і тыя, хто здзейсніў адчужэнне жылля і не мае ва ўласнасці іншых жылых памяшканняў», — распавёў Аляксандр Шэршань.

Разам з тым, банк неахвотна пойдзе на прадстаўленне крэдытаў тым, хто застаўся без жылля і грошай, бо па законе тыя, хто сам пагоршыў жыллёвыя ўмовы, не могуць быць прыроўненыя да ільготнікаў. Тым не менш, Мінгарвыканкам абяцаў уладзіць гэтае пытанне банкам, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі«.

У той жа час, невядома, як гарадскія ўлады будуць кампенсаваць страты тым, хто афіцыйна не мае патрэбу ў жыллі, а таксама калі дольшчыкам прапануюць дамы, для будаўніцтва. «Гэта пытанне часу», — заявіў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Мінгарвыканкам выдзеліў толькі 34 аднапакаёвыя кватэры

Па дадзеных следчага ўпраўлення, ашуканыя дольшчыкі падпісалі з «Террастройинвестам» дамовы на будаўніцтва 495 кватэраў: 218 аднапакаёвых, 186 двухпакаёвых і 91 трохпакаёвую кватэраў. На сённяшні дзень гарадскія ўлады вылучылі толькі 34 аднапакаёвыя кватэры, паведаміў старшыня аб’яднання падманутых дольшчыкаў Васіль Міхневіч.

У той жа час, Мінгарвыканкам не дазволіў ашуканым дольшчыкам будаваць жыллё з вялікай колькасцю пакояў, чым было ўказана ў дамове з «Терростройинвест».

Як раней перадаваў Тэлеграф, суд Першамайскага раёна Мінску пачаў слуханні крымінальнай справы па факце махлярства, выяўленага ў ходзе будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Прытыцкага ў Мінску, 9 жніўня 2010 года.

Аднак яно было адкладзена амаль на месяц у сувязі з тым, што ў справе з’явіліся новыя пацярпелыя. Аднавілася слуханне 7 верасня. Колькасць дольшчыкаў, падманутых кампаніяй-забудоўшчыкам «Террастройинвест», у ходзе расследавання павялічылася да 503 чалавек.

На лаве падсудных апынулася шэсць чалавек на чале з Барысам Рудневым — супрацоўнікам ЗАТ «Террастройинвест». Іх абвінавачваюць па арт. 209 «Махлярства», арт. 427 «Службовы падлог», арт. 235 «Легалізацыя («адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам», арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» КК Беларусі.

З 2005 па 2009 год падсудныя заключалі з грамадзянамі дамовы долевага будаўніцтва, аднак насамрэч узвядзеннем дома ў Мінску на вуліцы Прытыцкага займалася не іх фірма, а іншая арганізацыя. Па дадзеных следства, зламыснікі нанеслі шкоду пацярпелым на суму каля 41 млрд. рублёў (каля 13,8 млн. даляраў). Аднак, падсудныя сваю віну не прызнаюць.

Как вам новость?
Головоломки