Мінфін: праблемы на валютным рынку не ўплываюць на рынак каштоўных папер

19.04.2011 10:50
Архив Редакция

Дырэктар дэпартаменту па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Беларусі Аляксандр Гальперын заявіў, што праблемы на валютным рынку краіны не адлюстроўваюцца на стане рынку каштоўных папер. Па словах прадстаўніка мінфіна, асноўнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер з'яўляюцца рэзідэнты Беларусі, разлікі вядуцца ў нацыянальнай валюце Беларусі.

Найбольшы аб’ём карпаратыўных аблігацый таксама намінаваны ў беларускіх рублях, менавіта таму, паводле слоў Аляксандра Гальперына, ваганні на валютным рынку не адбіваюцца на рынку каштоўных папер, перадае БелТА.

Кіраўнік дэпартаменту па каштоўных паперах мінфіна таксама паведаміў, што да верасня 2011 года заканадаўцы плануюць падрыхтаваць новую рэдакцыю закона аб каштоўных паперах і фондавых біржах. Акрамя таго, у цяперашні час актыўна распрацоўваецца праект закона аб інвестыцыйных фондах, які плануецца ўнесці на разгляд урада ў 2012 годзе. Аляксандр Гальперын перакананы, што беларускім уладам неабходна прыняць дадатковыя меры па прыцягненні «інстытуцыйных інвестараў з аб’ёмнымі рэсурсамі, якія дапамогуць дастаткова эфектыўна і аператыўна размяшчаць каштоўныя паперы беларускіх кампаній».

Тэхнічную дапамогу ў распрацоўцы дадзеных заканадаўчых актаў Беларусі аказвае Сусветны банк. Пры падрыхтоўцы дакументаў беларускія заканадаўцы будуць улічваць прынцыпы рэгулявання рынку каштоўных папер і рэгулявання калектыўных інвестараў у Еўрасаюзе, а таксама рэкамендацыі міжнароднай арганізацыі па каштоўных паперах.

У Беларусі плануюць укараняць каштоўныя паперы з шырокім спектрам забеспячэння

Акрамя таго, у цяперашні час у адпаведнасці з праграмай развіцця рынку каштоўных папер Беларусі на 2011-2015 гады, рыхтуецца праект закона аб сек’юрытызацыі. Аляксандр Гальперын патлумачыў, што ў адпаведнасці з гэтым дакументам у Беларусі будуць укараняцца каштоўныя паперы з шырокім спектрам забеспячэння, то бок фінансавыя актывы, фінансавыя патокі будуць трансфармавацца ў каштоўныя паперы.

Кіраўнік дэпартаменту па каштоўных паперах мінфіна таксама праінфармаваў аб тым, што згодна з праграмай развіцця рынку каштоўных папер плануецца вызваліць ад падаткаабкладання даходы фізічных асобаў пры продажы імі акцый у выпадку, калі гэтыя каштоўныя паперы знаходзіліся ў іх ва ўласнасці больш за тры гады. На думку прадстаўніка мінфіна, гэта дазволіць зацікавіць грамадзян у набыцці акцый і, такім чынам, у інвеставанні ў акцыі беларускіх кампаній.

Как вам новость?
Головоломки