Міліцыя канфіскавала на праверку бел-чырвона-белы сцяг

21.03.2011 16:36
Архив Редакция

Увечары 19 сакавіка ў цэнтры Магілёву міліцыя затрымала двух членаў арганізацыі "Малады фронт", на плячах у аднаго з якіх быў бел-чырвона-белы сцяг. Іх даставілі ў апорны пункт, дзе пратрымалі 1,5 гадзіны. "Яны самі не ведаюць, за што нас затрымалі. Забралі сцяг для праверкі і ўзялі тлумачэнні. Сказалі, што, магчыма, вернуць сцяг", — сказаў адзін з затрыманых Валянцін Лабачоў.

Па словах Уладзіслава Горкага, які быў са сцягам, ён захацеў прайсці па горадзе з бел-чырвона-белым сцягам, таму што «жыве ў дэмакратычнай краіне, і не разумее, па якім законе ў яго канфіскавалі сцяг».

Маладых людзей затрымалі каля 20:30, калі яны ішлі ад кінатэатра «Радзіма» ў напрамку Цэнтральнага дома быту. «На плячах у майго сябра быў бел-чырвона-белы сцяг, а ў мяне на шыі, павязаная як гальштук, бел-чырвона-белая стужка. Да нас падышоў нарад ППС і нас затрымалі. Мы былі дастаўленыя ў пастарунак на пажарным завулку, дзе быў складзены пратакол апытання», — паведаміў Валянцін Лабачоў, перадае БелаПАН.

Як распавялі затрыманыя, пратакол склаў супрацоўнік міліцыі Харкевіч, сведкамі былі курсанты чацвертага курса каледжа МУС.

Как вам новость?
Головоломки