Лукшэнка запатрабаваў "вылізаць" Магілёўскую вобласць

26.04.2010 17:13
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы СВК "Язерскі" Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, заявіў, што краіна павінна павялічыць канкурэнтаздольнасць сельгасвытворчасці. Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка навесці парадак на зямлі ў рэгіёне. "Вобласць павінна быць вылізана. Па контуры кожнае поле павінна быць прыведзена ў парадак. Абы-як не выйдзе", — сказаў прэзідэнт.

«Уводзьце ваенную дысцыпліну, стаўце задачы — ад сялян да кіраўнікоў выканкамаў. Вы ўмееце, ведаеце, як рабіць», — дадаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Пятра Рудніка, паведамляе БелТА.

Па словах Аляксандра Лукашэнка, Беларусь у сферы сельгасвытворчасці павінна апярэдзіць Расію. «Расія пойдзе наперад. У іх больш рэсурсаў, у іх грошай хапае, — сказаў беларускі лідар. — Яны ідуць услед за намі, пераймаючы досвед. Мы не павінны адстаць. Мы павінны ў гэтай гонцы іх апярэдзіць на крок, на паўкрокі».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе яго даручэнні, якія тычацца навядзення парадку на зямлі, рашэння пытанняў у сельскай гаспадарцы, павінны няўхільна выконвацца. Прэзідэнт таксама адзначыў, што спецыялістаў сельскай гаспадаркі неабходна зацікаўліваць у працы на зямлі.

«Ніводзін спецыяліст, ніводзін начальнік участку з гэтага года не мае права звольніцца без вашага дазволу», — звярнуўся да Пятра Рудніка Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка краіны, на падрыхтоўку аднаго такога спецыяліста дзяржава затрачвае каля 15 тыс. даляраў, адпаведна, яны павінны акупацца.

Как вам новость?
Головоломки