Лукашэнка заклікаў не жартаваць з бяспекай Беларусі і Расіі

21.06.2010 14:28
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым заклікаў не звязваць нявырашаныя пытанні ў эканоміцы паміж дзвюма краінамі і агульную сістэму бяспекі. Разам з тым, беларускі лідар прызнаў, што "вядома, усё гэта сёння ва ўвязцы".

«Як бы ў нас ні складваліся адносіны ў эканоміцы, іншых сферах, бяспека нашых дзяржаў, Саюзнай дзяржавы — пытанні даўно вырашаныя, і тут жартаваць ніхто не павінен», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Па словах прэзідэнта Беларусі, сёння неабходна «зрабіць усё для таго, каб людзі ў Беларусі і Расіі ні на хвіліну не сумняваліся, што мы абсалютна цесна супрацоўнічаем у сферы бяспекі, абароны нашых дзяржаў». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка запэўніў Мікалая Патрушава, што «тут, на заходніх рубяжах, у рускага чалавека ёсць надзейная апора і ёсць сябры, у якіх бы абставінах мы ні знаходзіліся і ні працавалі».

У сувязі з гэтым беларускі лідар адзначыў, што праблемаў у эканоміцы паміж Беларуссю і Расіяй можна было б пазбегнуць, калі б цывільныя ведамствы дзвюх краінаў мелі такія стасункі і вынік сумеснай працы, як МУС і мінабароны.

Как вам новость?
Головоломки