Прэзідэнт Беларусі падпісаў распараджэнне № 150рп "Аб некаторых пытаннях падрыхтоўкі чацвертага Усебеларускага народнага сходу". Паводле дакумента за падрыхтоўку сходу будуць адказваць кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Макей і прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, якія ўзначалілі рэспубліканскі арганізацыйны камітэт.
Акрамя таго, распараджэнне прадугледжвае стварэнне ў Беларусі міжведамаснай працоўнай групы па распрацоўцы праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, на чале якой стануць намкіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Анфімаў і намеснік прэм’ера Андрэй Кабякоў, праінфармавалі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Да першага ліпеня 2010 года кіраўніку дзяржавы павінны быць прадстаўлены прапановы па даце правядзення Усебеларускага народнага сходу і колькасці яго ўдзельнікаў, а таксама падрыхтаваны праект асноўных палажэнняў праграмы», — расказалі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Как вам новость?
Головоломки
Выбор читателей