Лукашэнка даручыў паскорыць асваенне кітайскіх 15 млрд. даляраў

15.10.2010 08:55
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, які распавёў кіраўніку дзяржавы аб ходзе рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў. Беларускі лідар даручыў кіраўніку ўрада паскорыць працэс прадстаўлення бізнэс-планаў па рэалізацыі асобных важных праектаў з Кітаем.

У Пекіне быў падпісаны пакет дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў Беларусі і Кітая на агульную суму ў 3,5 млрд. даляраў. Са снежня пачнецца фінансаванне гэтых праектаў. Прэзідэнт Беларусі паставіў задачу ўжо ў гэтым годзе таксама адпрацаваць праекты з аб’ёмам інвестыцый не менш за 10 млрд. даляраў з крэдытнай лініі ў 15 млрд. даляраў, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць хутчэйшай рэалізацыі праектаў у сферы рэканструкцыі і тэхнічнага пераабсталявання перш за ўсё прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасці.

У сувязі з гэтым у прэс-службе нагадалі, што ў Беларусі ставіцца задача на працягу двух-трох гадоў давесці глыбіню нафтаперапрацоўкі да 92%, што адпавядае найлепшым заводам сусветнага ўзроўню. Акрамя таго, будуць мадэрнізаваны машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Падрыхтаваны 30 праектаў па мадэрнізацыі энергетычнай сістэмы, ёсць праекты па будаўніцтве ў краіне новых вытворчасцяў.

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў ўжо ў найбліжэйшы час прадставіць праекты кітайскім партнёрам.

Как вам новость?
Головоломки