Квасьнеўскі: Беларусь — адна з асноўных праблем НАТО

08.10.2010 16:18
Архив Редакция

Адсутнасць дэмакратыі ў Беларусі з'яўляецца адной з галоўных праблем, якія стаяць перад НАТО ў 21 стагоддзі. Такое меркаванне выказаў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі 7 кастрычніка падчас выступу ў межах Сусветнага форуму ва Уроцлаве (Польшча).

«Афганістан — гэта сур’ёзнае выпрабаванне для будучыні Альянсу, ніхто сёння не ведае, як скончыцца гэты канфлікт. Існуюць таксама рэгіянальныя канфлікты, Абхазія, Асетыя або адсутнасць дэмакратыі ў Беларусі», — распавёў былы польскі прэзідэнт, перадае PAP.

Аляксандр Квасьнеўскі адзначыў пры гэтым, што НАТО з’яўляецца не толькі ваенным альянсам, але і альянсам стандартаў і каштоўнасцяў.

Как вам новость?
Головоломки