Кудрын: адносіны Беларусі і Расіі зайшлі ў тупік

06.10.2010 09:31
Архив Редакция

Адносіны паміж Беларуссю і Расіяй зайшлі ў тупік, тым не менш, іх варта працягваць выбудоўваць на ўзаемавыгаднай аснове. Такое меркаванне на брыфінгу ў Маскве выказаў расійскі міністр фінансаў, віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын. "Я таксама згодзен, што ў нас расійска-беларускія адносіны зайшлі ў тупік — я быў сярод тых людзей, якія пра гэта сказалі раней за ўсіх", — адзначыў палітык.

Па яго словах, «пры падрыхтоўцы ключавых праектаў Саюзнай дзяржавы, сумесных праектаў» на Расію аказваюць «нейкі ціск па неабходнасці дадаткова з боку Расіі выдаваць грошы або зніжаць кошты на энерганосьбіты». На яго думку, спіс запытаў да Расіі «вельмі вялікі», перадае Інтэрфакс.
 
Аляксей Кудрын заявіў, што «пытанні, звязаныя з крэдытаздольнасцю і знешнімі пазыкамі», з’яўляюцца крытычнымі. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з падрыхтоўкай пераходу на адзіную валюту, калі «была пастаўлена ўмова аб дадатковых буйных грантах, гэта значыць бязвыплатных сродках, якія павінны быць перададзены Беларусі як нейкае суправаджэнне гэтага праекту».
 
Аднак расійскі віцэ-прэм’ер лічыць, што яго краіна павінна будаваць свае ўзаемаадносіны «у рамках выпрацаваных прынцыпаў і міжнародных пагадненняў, не павінна іх парушаць». Паводле яго слоў, краінам неабходна будаваць адносіны «на дзелавой аснове, шукаць ўзаемавыгады у сумесных праектах, рашэннях і ў рамках саюзнай дзяржавы».
 
Міністр фінансаў РФ нагадаў, што цяпер плануецца правядзенне чарговага пасяджэння Савета міністраў саюзнай дзяржавы і праца ў рамках устаноўленых фарматаў будзе працягнута. «У рамках гэтых фарматаў Саўмін будзе шукаць ўзаемапрымальныя рашэнні. Калі няма згоды з аднаго боку, рашэнні, відаць, не будуць прымацца. Калі будзе дасягнута (згода) з абодвух бакоў, значыць, рашэнне будзе дасягацца і працаваць у інтарэсах нашых дзвюх краін», — падкрэсліў Аляксей Кудрын.

Как вам новость?
Головоломки