КДК даналічыў у бюджэт больш за мільярд рублёў

23.07.2010 12:52
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнага кантролю і міністэрства фінансаў Беларусі правялі фінансавую праверку ў дзяржаўных органах і арганізацыях Мінскай вобласці. Па выніках праверкі ў бюджэт аднавілі 395,8 млн. рублёў, даналічылі падаткаў і плацяжоў на суму 1,15 млрд. рублёў.

КДК і мінфін праверылі на прадмет выканання заканадаўства ў сферы фінансавых і падатковых адносінаў Мінскі аблвыканкам, выканкамы і арганізацыі ў Валожынскім, Слуцкім, Уздзенскім і Чэрвеньскім раёнах, а таксама Радашковіцкі сельвыканкам Маладзечанскага раёна, паведамілі ў КДК Беларусі.

У большасці правераных арганізацыяў былі выяўленыя факты выкарыстання бюджэтных сродкаў не па мэтавым прызначэнні, з парушэннем заканадаўства, а таксама незаконнага атрымання грошай з бюджэту і прычынення шкоды дзяржмаёмасці (усяго на суму 4,3 млрд. рублёў).

У выніку фінансаванне гэтых арганізацыяў паменшылі на суму 24,1 млн. рублёў, а таксама прадухілілі незаконнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на суму 39 млн. рублёў.

Усяго за дапушчаныя парушэнні дзевяць юрыдычных асобаў аштрафавалі на суму 55,6 млн. рублёў, 13 фізасобаў — на суму 6,9 млн. рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 28 службовых асобаў, праінфармавалі ў КДК Беларусі.

Так, прадпрыемства «Прамагралізінг», атрымаўшы з абласнога бюджэту пазыку, пратэрмінавала яе пагашэнне больш чым на год. У выніку запазычанасць па адсотках склала 597,2 млн. рублёў. Нягледзячы на гэта, фінансавае ўпраўленне Мінаблвыканкама не прымала ніякіх мераў па спагнанні запазычанасці. Грошы вярнулі ў бюджэт дзяржавы толькі ў час праверкі.

Как вам новость?
Головоломки