На пасяджэнні камісіі Мытнага саюза ў Санкт-Пецярбургу 18 лістапада прадстаўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі разглядаюць пытанне прымянення спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мераў на адзінай мытнай тэрыторыі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
Дэлегацыю Беларусі на пасяджэнні ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Андрэй Кабякоў. Акрамя ўсяго іншага на цяперашнім пасяджэнні камісіі плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з прававым рэгуляваннем рэжыму знешняй мяжы Мытнага саюза, перадае БелТА.
Так, бакі маюць намер разгледзець парадак прымянення санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мераў. Асаблівая ўвага на пасяджэнні камісіі будзе нададзена ўдасканаленню механізмаў прымянення мытнага тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання экспартных і імпартных паставак.
Акрамя таго, па словах Андрэя Савіных, бакі плануюць падпісаць пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання знешняга гандлю ў Беларусі, Казахстане і Расіі.