Грыбаўскайце "не надае вялікага значэння" адмове Лукашэнкі

10.03.2010 18:19
Архив Редакция

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, каментуючы адмову беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнічаць у святкаванні з нагоды 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы, заявіла, што не надае гэтаму факту вялікага значэння. Літоўскі лідар адзначыла, што вельмі важны ўжо сам факт афіцыйнага віншавання з Днём аднаўлення незалежнасці Літвы з боку афіцыйных Мінска і Масквы.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліла, што Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзяў у сваіх віншавальных лістах «заклікалі да развіцця двухбаковых адносін з Літвой» і запрасілі яе наведаць абедзве краіны ў любы зручны для яе час, паведамляе інфармагенцтва ELTA.

Даля Грыбаўскайце таксама выказала задавальненне, што Расія і Беларусь будуць прадстаўлены высокапастаўленымі асобамі. 11 сакавіка ў свяце прымуць удзел віцэ-прэм’ер Беларусі і кіраўнік расійскай міжурадавай камісіі.

Кіраўніцтва Літвы таксама запрасіла на імпрэзу першага кіраўніка незалежнай Беларусі, былога старшыню Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча.

Как вам новость?
Головоломки