Дзяржкантроль пачынае "чыстку" сярод сваіх супрацоўнікаў

15.09.2010 14:26
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі стварыў упраўленне ўласнай бяспекі. Як паведамілі ў КДК, асноўнай задачай новага ўпраўлення з'яўляецца папярэджанне і спыненне супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кантролю.

У КДК запэўнілі, што супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі будуць у абавязковым парадку вывучаць і правяраць ўсю інфармацыю, што паступае ад грамадзянаў.

Аб фактах парушэння закону з боку супрацоўнікаў КДК грамадзяне могуць паведаміць па тэлефоне гарачай лініі службы ўласнай бяспекі камітэту: 8 (017) 222-28-86.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у сярэдзіне жніўня гэтага года супрацоўнікі КДК арыштавалі начальніка ўпраўлення расследавання злачынстваў дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК падпалкоўніка Дзмітрыя Адамовіча. Яму прад’явілі афіцыйнае абвінавачанне па частцы 3 артыкула 430 КК Беларусі (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду).

Савет бяспекі Беларусі правёў праверку, у ходзе якой выявіў шэраг парушэнняў у працы Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК. Так, Савет бяспекі высветліў, што некаторыя высокапастаўленыя супрацоўнікі камітэту дапамагалі бізнэсоўцам пазбягаць  крымінальнага пераследу. Супрацоўнікаў, што правініліся, рэкамендавана звольніць.

Как вам новость?
Головоломки