Двое мінчукоў адкрыта гандлявалі наркотыкамі ў сацыяльнай сетцы

11.01.2011 16:48
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі двух мінчукоў, якія займаліся распаўсюдам сінтэтычнага наркотыку праз папулярную сацыяльную сетку. Як паведаміла прэс-афіцэрка Фрунзенскага РУУС Мінску Ала Галубовіч, інфармацыя аб нелегальным тавары, а таксама нумары кантактных тэлефонаў пачаткоўцаў дылераў знаходзіліся на сайце ў вольным доступе.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі не наркагандляроў-няздараў, аднаму з якіх 20 гадоў, другому — 21, ужо пры першай жа кантрольнай закупцы. «Маладыя людзі не хаваліся абсалютна. Сустрэчу са сваім першым пакупніком прызначылі на станцыі метро Кунцаўшчына. Там іх і затрымалі аператыўнікі», — распавяла Ала Галубовіч.

Пры сабе ў зламыснікаў выявілі 24 грамы параметылэктатынона (так званага крышталіуса), расфасаванага ў восем пакецікаў. Як высвятлілі аператыўнікі, маладыя людзі набылі наркотык таксама праз інтэрнэт, заплаціўшы 1,4 тыс. даляраў за 30 грамаў параметылэктатынона. Грам псіхатропнага парашка абыйшоўся хлопцам прыкладна ў 46 даляраў, а перапрадавалі яны наркотык на 25 даляраў даражэй, перадае «Савецкая Беларусь«.

У дачыненні да зламыснікаў ужо ўзбудзілі крымінальную справу. Маладым людзям пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки