ДАІ Беларусі гатова да ажыятажу з нагоды новых пасведчанняў кіроўцы

12.11.2010 09:13
Архив Редакция

Намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін у чацвер, 11 лістапада, заявіў, што Дзяржаўтаінспекцыя не чакае ажыятажу ў сувязі з пачаткам выдачы ў студзені 2011 года пасведчанняў кіроўцы новага ўзору, аднак гатовая і да такога развіцця падзей.

Па словах Максіма Падбярозкіна, «навязваць новыя правы нікому не будуць, гэта асабістая справа кожнага». Ужо наяўным пасведчаннем грамадзянін можа карыстацца да заканчэння тэрміну яго дзеяння, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Беларусі з 1 студзеня 2011 года пачнуць выдаваць новыя пасведчанні кіроўцы, якія будуць цалкам адпавядаць міжнародным стандартам. Пасведчанне прадугледжвае 11 кіроўчых катэгорый і падкатэгорыі (AM — мапед, A і A1 — матацыклы аб’ёмам да і звыш 500 кубічных сантыметраў, B, C, D і інш.)

Новыя пасведчанні будуць мець некалькі ступеняў абароны, прадугледжваюць наяўнасць асабістага подпісу грамадзяніна, утрымліваюць тэкст на беларускай, расійскай і англійскай мовах і будуць падобныя на пластыкавую картку.

Замена пасведчання здзяйсняецца па жаданні кіроўцы. Аднак, варта адзначыць, што пасля 29 сакавіка 2011 грамадзянін Беларусі са старымі правамі выехаць на аўтамабілі за межы краіны не зможа.

Как вам новость?
Головоломки