Браканьера асудзілі за забойства аленя на тры гады турмы

22.06.2010 12:15
Архив Редакция

Жыткавіцкі суд (Гомельская вобласць) прысудзіў браканьера тры гады турмы за забойства высакароднага аленя ў Нацыянальным парку "Прыпяцкі". Па словах пракурора Жыткавіцкага раёна Сяргея Зайцава, браканьер быў з напарнікам, яны застрэлілі рэдкую жывёлу, потым проста ў лесе разсеклі тушу і падзялілі паміж сабой.

Пасля гэтага палескія браканьеры паклалі тушу забітае жывёлы ў машыну і паехалі дадому, перадае «Комсомольская правда в Белоруссии».

Інцыдэнт адбыўся зімой. Зламыснікаў, якія спяшаліся і дрэнна зачынілі багажнік аўтамабіля, злавілі па слядах крыві забітага аленя. Па слядах крыві ад месца забойства супрацоўнікі Нацпарка, якія выклікалі міліцыю, прыйшлі да двара аднаго з браканьераў.

«Работнікі Нацпарка выклікалі міліцыю і разам з праваахоўнікамі зайшлі ў дом зламысніка, дзе і знайшлі непасрэдныя доказы», — расказаў Сяргей Зайцаў. Па словах пракурора Жыткавіцкага раёна, міліцыянты знайшлі ў доме мясцовага жыхара незарэгістраваную зброю і набоі.

Напарніка, які аказаў дапамогу ў забойстве аленя, суд пакараў канфіскацыяй аўтамабіля Volkswagen Golf. Суд палічыў, што машына з’яўлялася прыладай злачынства. Таксама браканьеры мусяць выплаціць кампенсацыю Нацпарку за забітую жывёлу ў памеры больш за восем мільёнаў рублёў.

Как вам новость?
Головоломки