Бязсмертны: Кіеў не дараваў Лукашэнку абвінавачанняў у "вашывасці"

07.06.2011 14:59
Архив Редакция

Раман Бязсмертны, зняты 3 чэрвеня з пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Украіны ў Беларусі, заявіў, што ўкраінскія ўлады не даравалі прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку абвінавачанняў у "вашывасць". Па словах Рамана Бязсмертнага, украінскі бок давёў сваю пазіцыю да беларускіх уладаў "у дыялогах на палітычным і тэхналагічным узроўнях".

Раман Бязсмертны распавёў, што за яго жорсткія выказванні на адрас беларускіх уладаў і палітыкі, што імі праводзіцца, яго неаднаразова запрашалі ў міністэрства замежных спраў Беларусі і, як і іншым паслам, рабілі заўвагі, перадае NOVAUKRAINA.

Адстаўны амбасадар таксама паведаміў, што Украіна падрыхтавала праграму па «навядзенні мастоў» паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. «Яна прагаворвалася на сустрэчы міністраў замежных спраў абедзвюх дзяржаў, але, на жаль, мне не вядомая рэакцыя ўладаў Беларусі», — зазначыў Раман Бязсмертны.

Як паведамляў Тэлеграф, 3 траўня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адправіў у адстаўку амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана язсмертнага. Дыпламат неаднаразова крытыкаваў дзеянні беларускіх уладаў, што, на яго думку, і паўплывала на рашэнне ўкраінскага лідара зняць яго з пасады.

У ліку іншага Раман Бязсмертны заяўляў, што рэзкія выказванні беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб ўкраінскім кіраўніцтве, у прыватнасці, абвінавачанні ў «вашывасць», негатыўна паўплываюць на адносіны дзвюх краін.

Как вам новость?
Головоломки