Былы намеснік дырэктара адной з камерцыйных арганізацый Мінску, а цяпер беспрацоўны 38-гадовы Сяргей Іваноў падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў Цэнтральную выбарчую камісію. У яе склад увайшло 129 чалавек.
Свой удзел у выбарах Сяргей Іваноў тлумачыць тым, што цяперашняя ўлада на чале з Аляксандрам Лукашэнкам выканала задачу, пастаўленую грамадзянамі ў 1994 годзе, перадае БелаПАН.
Такім чынам, у ЦВК ужо пададзена 14 заявак, уключаючы заяву санітаркі з Гомельскага раёна, якая адмовілася і жыхара Калодзішчаў (у спісе ініцыятыўных груп якіх няма неабходнага па заканадаўстве мінімуму ў 100 чалавек).
Аб сваім намеры балатавацца на новы прэзідэнцкі тэрмін да гэтага часу афіцыйна не заявіў дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Таксама яшчэ не падалі дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК адзін з лідараў незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, якія заявілі пра намер зрабіць гэта ў апошні дзень прыёму дакументаў.