Белстат: у чэрвені прадукты падаражэлі на 0,1%

16.07.2010 14:53
Архив Редакция

Кошты ў Беларусі на харчовыя тавары ў чэрвені 2010 года выраслі на 0,1%. У цэлым, у параўнанні з пачаткам года прадукты падаражэлі на 4,1%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За адзін месяц кошты на муку пшанічную, ялавічыну першай катэгорыі, паўфабрыкаты мясныя з ялавічыны, мяса птушкі, каўбасу напаўвэнджаную, рыбу марожаную, сыр цвёрды, масла, піва, віно падняліся на 0,5-0,9%, крупы пшонныя, напоі безалкагольныя — на 1,1%, крупы грэчневыя — на 4%, перадае АФН.

У чэрвені ў параўнанні з траўнем сала патаннела на 0,4%, тварог тлусты — на 0,5%, яйкі курыныя — на 1,4%.

Лук рэпчаты падаражэў на 0,7%, бульба — на 11,5%, морква — на 30,6%, буракі — у 1,7 разы, цытрусавая садавіна — на 2,4%. Памідоры свежыя патаннелі на 8,4%, перац салодкі — на 9,2%, капуста свежая белакачанная — на 19,9%, агуркі свежыя — у 2 разы, бананы — на 0,5%, яблыкі — на 1,6%.

Как вам новость?
Головоломки