Беларусь і Расія да канца года падпішуць пагадненне аб пастаўках харчавання

13.09.2010 16:00
Архив Редакция

Беларусь і Расія да канца года падпішуць новае пагадненне аб узаемных пастаўках харчавання. Па словах прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, урады абедзвюх краін цяпер заканчваюць падрыхтоўку дакументаў па адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза. У рамках гэтай працы будзе ўрэгулявана, у тым ліку, пытанне супрацоўніцтва на сельгасрынках.

Як паведаміў Сяргей Сідорскі, мінсельгасхарч Беларусі і Расіі вядуць актыўны дыялог, абмяркоўваючы перспектывы паставак мясной і малочнай прадукцыі. Чакаецца, што на пасяджэнні калегіі двух міністэрстваў будзе падпісаны дакумент, які вызначыць, якім чынам будуць ажыццяўляцца пастаўкі, перадае БелТА.

Па словах прэм’ер-міністра Беларусі, пагадненне па пастаўках сельгаспрадукцыі будзе падпісана да 1 студзеня 2011 года. «Гэта пагадненне мае высокую ступень гатоўнасці, над ім працуюць эксперты як у Мінску, так і ў Маскве», — падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

«Мы ідзем па шляху, каб беларускім вытворцам было выгадна працаваць на расійскім рынку, і наадварот. Гэты дакумент павінен зняць усе пытанні», — дадаў беларускі прэм’ер.

Сяргей Сідорскі таксама нагадаў, што ўсе рашэнні, датычныя санітарнага і каранціннага кантролю, Беларусь і Расія ўжо прынялі. Гэтыя дакументы знялі бар’еры для паставак прадукцыі ў Мытным саюзе. «Тут відавочны прагрэс», — лічыць прэм’ер-міністр.

Как вам новость?
Головоломки