Беларусь прыпыняе пастаўкі сухога малака ў Расію

15.05.2010 15:39
Архив Редакция

Беларусь прыпыняе пастаўкі сухога малака ў Расію. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчу Сямён Шапіра 14 траўня на сустрэчы ў Мінску са старшынёй упраўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Расійскай Федэрацыі "Саюзмалако" Андрэем Даніленкам.

Абмежаванні будуць дзейнічаць на перыяд «вялікага малака», перадае БелаПАН. «Мы скароцім вытворчасць сухога малака і павялічым выпуск тых малочных прадуктаў, якія будуць запатрабаваны на расійскім рынку», — сказаў Сямён Шапіра. Па ягоных словах, лішкі малочнай прадукцыі, якія будуць фармавацца ў беларускіх вытворцаў у гэты перыяд, могуць быць выкуплены праз інтэрвенцыйны фонд.
Акрамя гэтага на сустрэчы было заяўлена пра стварэнне ў будучыні адзінага беларуска-расійскага саюза вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака. Створанае аб’яднанне павінна будзе абараніць інтарэсы вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака дзвюх краін і выпрацаваць адзіныя падыходы як у коштаўтварэнні, так і ў кантролі якасці прадукцыі.
«Нельга дапусціць паўторы сітуацыі мінулага года, калі праз розніцу ў закупных коштах на малако ў Беларусі і Расіі расійскім перапрацоўшчыкам было выгадней купляць у Беларусі сухое малако і аднаўляць яго», — адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчу Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки