На сённяшні дзень сярэдні заробак працоўнага мінчука ўжо складае 500 даляраў у эквіваленце. Пра гэта паведаміў 14 ліпеня намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Барысенка. "Выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы, у Мінску ўжо выйшлі на паказчык у 500 даляраў сярэднямесячнай зарплаты працоўнага", — сказаў намеснік старшыні.
«Да канца года мы плануем гэты паказчык перавысіць», — дадаў Аляксандр Барысенка, перадае БелТА.
Як раней паведамляў Тэлеграф, па заяве кіраўніка дзяржавы дасягненне гэтага паказчыка з’яўляецца адным з ключавых момантаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе. Гэта прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады.
Акрамя таго, як адзначалі ў міністэрстве эканомікі Беларусі, у краіне ёсць усе рэзервы для выхаду да канца гэтага года на ўзровень сярэднямесячнай зарплаты ў памеры 500 даляраў у эквіваленце. «Галоўным фактарам для дасягнення названага паказчыка з’яўляецца зніжэнне матэрыяльных выдаткаў у рэальным сектары эканомікі», — паведамляў раней начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання мінэканомікі Аляксандр Ярашэнка.