Аднаго з кіраўнікоў "Гомсельмаша" асудзілі на шэсць гадоў за хабар

06.04.2011 11:17
Архив Редакция

У аўторак, 5 красавіка, суд Савецкага раёна Гомелю прысудзіў аднаго з кіраўнікоў дэпартаменту рэгіянальных продажаў РУП "Гомсельмаш" да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, і матэрыяльна-адказныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

64-гадовага кіраўніка абвінавачваюць у атрыманні хабараў па ч. 2 арт. 430 КК Беларусі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, у абвінавачанага ёсць права яго абскардзіць, паведаміў памочнік пракурора Савецкага раёна Гомелю Сяргей Салоўскі, перадае БелаПАН.

На прадпрыемстве асуджаны адказваў за падпісанне дамоваў на адгрузку гатовай прадукцыі (закатачных машынак) прадпрыемства. «Пасля аплаты прыватным прадпрыемствам даводзілася чакаць адгрузкі тавару месяц-два, бо была чарга. Праблему можна было вырашыць праз хабар гэтай службовай асобе», — адзначыў Сяргей Салоўскі.

Паводле яго слоў, «тарыфы за «паскарэнне» ў кіраўніка былі прыкладна 6-10 цэнтаў за адну машынку, памер хабару залежыў ад партыі тавару». Так, у лютым 2009 года ён у службовым кабінеце атрымаў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства 240 даляраў за першачарговую адгрузку 4 тыс. закатачных машынак, ад дырэктара іншай прыватнай фірмы — 680 даляраў за вырашэнне пытання аб хутчэйшай адгрузцы 7,5 тыс. адзінак тавару.

Как вам новость?
Головоломки