Адміністрацыя прэзідэнта: ніхто кандыдатам ніякія пасады не прапаноўваў

14.12.2010 08:57
Архив Редакция

У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пракаментавалі заяву кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука пра тое, што высокапастаўленыя чыноўнікі прапаноўвалі яму пост прэм'ер-міністра ці віцэ-прэм'ера. Па словах супрацоўніка адміністрацыі, словы прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост у ведамстве ўспрынялі «з усмешкай».

«А чаму адразу не прэзідэнта? Калі б не выбары, то яму б прыснілася, што яму пост прэзідэнта адразу прапанавалі?! Можаце сказаць так: «Супрацоўнік прэс-службы прэзідэнта адрэагаваў на гэтыя заявы з усмешкай». Можа быць, так сказаць — расплывіста», — цытуе прадстаўніка Адміністрацыі прэзідэнта «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Супрацоўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы таксама дадаў, што ў адміністрацыі ведаюць аб заяве Яраслава Раманчука, але на сур’ёзным узроўні яна нават не абмяркоўвалася.

Як раней перадаваў Тэлеграф, кандыдату ў прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраславу Раманчуку ўлады прапанавалі заняць пасаду прэм’ер-міністра ці віцэ-прэм’ера, які адказвае за пытанні правядзення эканамічных рэформаў. Як паведаміў 13 снежня кандыдат, з падобнай прапановай на мінулым тыдні да яго звярнуліся два супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Называць прозвішчы прадстаўнікоў улады Яраслаў Раманчук не пажадаў, растлумачыўшы, што сустрэча насіла нефармальны характар.

Как вам новость?
Головоломки