Адміністрацыя прэзідэнта: на выбары прыйдуць 90% беларусаў

15.10.2010 13:30
Архив Редакция

Паводле дадзеных штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага ў кастрычніку 2010 года, амаль 90% беларусаў заявілі аб тым, што збіраюцца прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Інфармацыйна-аналітычным цэнтры (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Каля 5% рэспандэнтаў пакуль яшчэ не вызначыліся, ці будуць яны ўдзельнічаць у выбарах. Прыкладна такая колькасць апытаных (5%) заявілі, што ў выбарах удзельнічаць не будуць, перадае БелТА.

Акрамя таго, сацыёлагі ІАЦ высветлілі, што калі б выбары адбыліся заўтра, за дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі б 62,4% апытаных. 37,3% рэспандэнтаў не змаглі адказаць ці не захацелі адказваць на гэтае пытанне. Каля 0,3% апытаных заявілі, што яны прагаласавалі б за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты на пост прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки