Былы прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус лічыць знешнюю палітыку Літвы ў адносінах да Беларусі катастрофай. "Я думаю, што мы, без сумневу, перастараліся, жадаючы дагадзіць прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Мы проста сталі пасмешышчам", — заявіў Валдас Адамкус.
Па словах палітыка, апошнія паўтара гады кіраўніцтва Літвы «ўласнымі рукамі падрывала давер краін рэгіёну». «Няясна, ні куды наша краіна імкнецца, ні якая яе знешняя палітыка ў цэлым», — адзначыў экс-прэзідэнт Літвы ў інтэрв’ю газеце Lietuvos rytas.
Як ужо перадаваў Тэлеграф, экс-прэзідэнт Літвы і раней заяўляў аб недапушчальнасці «дагаджаць дыктатуры». У адным з інтэрв’ю Валдас Адамкус параўнаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нямецкім дыктатарам Адольфам Гітлерам. «Дзеля стабільнасці нельга ісці на дамовы з такімі дыктатарамі як Лукашэнка», — падкрэсліў літоўскі палітык.