Мінэканомікі: дэфіцыт знешняга гандлю Беларусі будзе расці

22.11.2010 16:38
Архив Редакция

Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011 год, які 19 лістапада ўказам № 596 зацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі дасягне мінус 9% ад ВУП. Рост дэфіцыту знешняга гандлю будзе абумоўлены павышэннем цэнаў на імпартаваныя энерганосьбіты і апераджальным ростам інвестыцый у параўнанні з тэмпамі росту ВУП, растлумачылі ў мінэканомікі.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, на развіццё эканомікі ў 2011 годзе будзе накіравана больш за 68 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал. У параўнанні з 2010 годам іх аб’ём ўзрасце на 16-17%.

Таксама плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 7,5 млн. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамілі ў мінэканомікі.

Найважнейшымі крыніцамі інвестыцый, як адзначылі ў міністэрстве, стануць замежныя рэсурсы, асабліва прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ), прыцягненне якіх з’яўляецца прыярытэтам інвестыцыйнай палітыкі дзяржавы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, указ аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2011 год прадугледжвае тэмп росту рэальнай заработнай платы на ўзроўні 108,3-112,3%. Акрамя таго, згодна з дакументам, тэмп росту ВУП Беларусі павінен скласці 108-109%.

Как вам новость?
Головоломки