2600 чалавек паручыліся за затрыманых апазіцыянераў

09.02.2011 14:33
Архив Редакция

2 600 даручальніцтваў у дачыненні да абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках 19 снежня, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах КДБ і МУС, перадалі 9 лютага ў пракуратуру Мінску. Пра гэта паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца змяненне меры стрымання затрыманым на падпіску аб нявыездзе. 

Па словах лідара ПБНФ, раней аналагічныя даручальніцтвы перадаваліся за Уладзіміра Някляева і Ірыну Халіп літаральна за некалькі дзён да іх пераводу пад хатні арышт. «Думаю, яны адыгралі сваю ролю пры змене Някляеву і Халіп меры стрымання. Аднак гэтага недастаткова. Лічым, што яны павінны быць вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе», — заявіў Аляксей Янукевіч, перадае БелаПАН.

Палітык таксама адзначыў, што яшчэ 1,5 тыс. даручальніцтваў сабралі па рэгіёнах, і праца ў гэтым кірунку працягнецца.

Як паведамляў Тэлеграф, 5 студзеня Партыя БНФ прапанавала неабыякавым людзям выступіць даручальнікамі людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні ў сувязі з пратэстамі ў Мінску 19 снежня, для іх вызвалення пад падпіску аб нявыездзе. У той жа час, як паведаміў лідар ПБНФ Аляксей Янукевіч, тыя, хто падпісаліся самі могуць панесці адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры 5,8 тыс. даляраў, калі вызвалены па хадайніцтве чалавек пачне хавацца ад следства, перастане прыходзіць на допыты, пакіне краіну ці зробіць новае правапарушэнне.

Как вам новость?
Головоломки