ЗША заклікалі Беларусь расследаваць усе акалічнасці смерці Бябеніна

10.09.2010 14:07
Архив Редакция

Злучаныя Штаты Амерыкі вітаюць рашэнне Генеральнай пракуратуры Беларусі правесці расследаванне ўсіх версіяў смерці беларускага журналіста Алега Бябеніна. Пра гэта 9 верасня на пленарным пасяджэнні пастаяннай рады Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) заявіў прадстаўнік ЗША ў АБСЕ Ян Кэлі.

«Усе бакі зацікаўлены ў правядзенні поўнага і празрыстага расследавання. Мы заклікаем улады Беларусі выканаць свой абавязак правесці такое расследаванне абставінаў гэтай скрушнай і заўчаснай смерці», — заявіў амерыканскі дыпламат.

Акрамя таго, ад імя ўладаў ЗША ён выказаў спачуванні родным і блізкім Алега Бябеніна, перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Беларусь вырашыла запрасіць экспертаў-крыміналістаў АБСЕ для азнаямлення з матэрыяламі справы аб смерці журналіста Алега Бябеніна, цела якога знайшлі 3 верасня на яго лецішчы пад Мінскам.

«Запрашэнне экспертаў АБСЕ — гэта беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі Беларусі, але і іншых дзяржаў Еўропы. Ён прадыктаваны нашай заклапочанасцю ў сувязі з узнікненнем розных неабгрунтаваных спекуляцый і інсінуацый, якія пачалі з’яўляцца не толькі ў СМІ, але і ў заявах асобных прадстаўнікоў міжнародных структураў», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Как вам новость?
Головоломки