З бабруйскай лякарні эвакуіравалі 368 чалавек

27.10.2010 15:55
Архив Редакция

З лякарні хуткай дапамогі ў Бабруйску 27 кастрычніка эвакуявалі 368 чалавек. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Па словах ратавальнікаў, у 9:30 у гарадское падраздзяленне МНС паступіў званок пра задымленне на трэцім паверсе лякарні, што прывяло да спрацоўванняў аўтаматычнай сігналізацыі.

Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС выявілі, што дым ішоў са склепа хірургічнага аддзялення, распаўсюджваючыся па будынку праз вентыляцыю. Яны праніклі ў склеп, дзе на працягу 13 хвілін ліквідавалі ачаг пажару, патушылі гаспадарчае начынне, якое загарэлася, паведамляе БелТА.

Каля 11:00 пацыенты, выведзеныя на вуліцу і ў суседні корпус лякарні, змаглі вярнуцца ў свае палаты.

Как вам новость?
Головоломки